Site icon Врачи за правду и справедливость!

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага з ШЫЗА перавялі ў камеру

Святлана Ціханоўская паведаміла, што яе мужа, палітвязня Сяргея Ціханоўскага, перавялі ў звычайную камэру пасля двух месяцаў, якія ён правёў у штрафным ізалятары. Два месяцы Ціханоўскі ня меў магчымасьці пісаць і атрымліваць лісты. Увесь гэты час яго не выводзілі на прагулкі. Цяпер Сяргею перадалі лісты ад дзяцей, вярнулі кнігі.

Васіль Завадскі падкрэслівае, што калі чалавек знаходзіцца ў штрафным ізалятары, ён мае права каб пісаць заявы, лісты і нават іх аддаваць і адпраўляць. Таксама праваабаронца нагадвае, што супрацоўнікі адміністрацыі пенітэцыярных устаноў ня маюць аніякіх законных падставаў, каб абмяжоўваць ліставанне палітзняволенных.

«Мы заўсёды калі кажам пра ШЫЗА, чуем інфармацыю пра тое, што там не меў магчымасьці пісаць, не меў магчымасьці атрымліваць лісты, а як выходзіць (з ШЫЗА), то передаюць. Я ўжо пачынаю думаць, можа яны ўнеслі ў правілы ўнутранага распарадку нейкія змены, пра якія не аб’явілі? Таму што на самой справе няма ніякіх законных падставаў абмяжоўваць перапіску. І нават знаходзячыся ў штрафным ізалятары чалавек мае права пісаць: пісаць заявы, пісаць лісты, адпраўляць іх, аддаваць іх», – каментуе Васіль Завадскі.

Прадстаўнік установы «Лекары за праўду і справядлівасць» лічыць, што на відавочныя правапарушэнні павінна рэагаваць пракуратура, але на жаль, яна зноў маўчыць.

«А іншая справа, што тут іезуіцкі такі падыход можа быць. Чалавеку проста не даюць асадку і кажуць пішы, што хочаш пішы, у цябе права ёсць. А калі чалавек кажа, што ў мяне няма чым пісаць, ну дык гэта твая праблема. Ну вось такое на жаль не проста існуе, а расквітнелі такія сітуацыі у беларускай пенітэцыярнай сістэме. І я не магу тут не сказаць пра тое, што пракуратура, якая павінна сачыць за выкананнем законаў у гэтай сферы яна зноў маўчыць, што таксама ўжо, на жаль, не здзіўляе», – дадаў праваабаронца.


Усю размову цалкам слухайце ў 19 выпуску падкаста “Права на здароўе”:

Калі вам неабходна кансультацыя прадстаўнікоў нашай установы, можна звярнуцца ў наш ананімны тэлеграм бот: https://t.me/doctorsby_bot

Exit mobile version