Site icon Врачи за правду и справедливость!

Палітзняволеная Алена Гнаук пасля ШЫЗА губляе розум

Актывістка з Пружан Алена Гнаук зараз знаходзіцца ў ПК № 4. Як нам стала вядома, яе ўстойліва накіроўваюць у штрафны ізалятар. Яна пагражае супрацоўнікам калоніі расстрэльным артыкулам за ўтрыманне закладнікаў, узгадваючы каменяломню і лагеры смерці. Палітзняволеная вінаваціць супрацоўнікаў у генацыдзе беларускага народу.

Паводле звестак, дасланых знаёмымі актывісткі ў наш бот, Алена Гнаук трымаецца. Аднак пасля другога ШЫЗА за ёй сталі заўважаць, што яна пачынае губляць розум. Блізкія вельмі перажываюць за яе стан.

Нагадаем, 9 жніўня 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Алены Гнаук. Суддзя Святлана Крамянёўская пакінула прысуд без зменаў. Праз тыдзень палітзняволеную этапавалі з СІЗА-6 у гомельскую ПК № 4. У кастрычніку 2022 КДБ уключыў палітзняволеную ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сувязь з намі: https://t.me/doctorsby_bot

Exit mobile version