Анатоль Хіневіч – праграміст, рэпрэсаваны дзеяч культуры з Барысава. У 2020 годзе ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. 20 верасня 2020 года Анатоля затрымалі па адміністрацыйным артыкуле 23.34 (за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Адседзеўшы 15 сутак, ён вярнуўся дахаты. На волі Анатоль прабыў каля трох тыдняў. 28 кастрычніка 2020 за ім прыйшлі ў хату да яго бацькоў. Анатоль не адразу зразумеў чаму яго затрымваюць, бо думаў, што два разы па адной і той жа справе не арыштоўваюць. Яго звінавацілі па ч. 2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) і прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўленні волі.
У відэа Анатоль Хіневіч распавядае пра ўмовы ўтрымання ў Жодзінскім карцары і ШІЗА ПК-3.