Site icon Врачи за правду и справедливость!

Псіхалогія ў турме. Ці выконваюцца прынцыпы псіхалагічнай дапамогі ў беларускіх вязніцах?

21 траўня праваабарончая супольнасць вызначыла Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 💔 Сёлета будзе трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі №17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Яму была несвоечасова ці няякасна аказана медыцынская дапамога ў зняволенні. Мы назіраем, як людзей адпраўляюць за краты, нягледзячы на праблемы са здароўем. Таму зараз тэма Дня палітвязняў Беларусі – права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні.

З гэтай нагоды псіхолаг Вольга Вялічка разважае на тэму “Псіхалогія ў турме” і распавядае, якія правы зняволеных парушаюцца ў беларускіх пенітэцыярных установах. Напрыклад, вядома, што палітзняволенага Мікіту Залатарова ў Гомельскім СІЗА прымушалі да супрацы з псіхолагам. Пасля адмовы на яго завялі другую крымінальную справу.

Exit mobile version