Site icon Врачи за правду и справедливость!

У магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

У магілёўскай калоніі №15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Вядома, што гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года. Дакладная прычына смерці невядомая, аднак палітвязень прабыў у калоніі менш за месяц. Таксама стала вядома, што падчас суда ў Дзмітрыя нарадзілася дзіця.

Сёлета яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за “шпіянаж” (358 КК) і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч.1 арт. 361-4 КК).

Гэта сёмая смерць сярод палітвязняў за кратамі.

Exit mobile version