Наша ўстанова пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза пачынае рэалізацыю праекта “У турмы не жаночае аблічча” (The Face of Prison Is Not Female).
Асноўная тэма праекта – права на здароўе зняволеных жанчын у Беларусі.
Запрашаем зацікаўленых прыняць удзел у выкананні праекта даслаць на нашу электронную пошту [email protected] свае CV на пазіцыі кіраўніка рабочай групы і каардынатара інфармацыйнай кампаніі-журналіста. Інфармацыю пра кола абавязкаў ды іншыя акалічнасці дашлём па вашым запыце на гэты ж емэйл.
Заяўкі прымаем на працягу дзесяці дзён.