Site icon Врачи за правду и справедливость!

Даследванне: “Параўнальны аналіз аказання псіхалагічнай дапамогі зняволеным у пенітэнцыярных сістэмах Беларусі і Эстоніі”

Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у свеце па колькасці зняволеных, а сістэма псіхалагічнай дапамогі ў турмах сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі. Сярод іх – недахоп спецыялістаў, адсутнасць канфідэнцыйнасці, выкарыстанне псіхолагаў для карных мэт.

Канстатуем:

🔻Псіхолагі часта перагружаныя і не маюць рэсурсаў для эфектыўнай дапамогі.

🔻Палітычныя зняволеныя падвяргаюцца дадатковаму ціску .

🔻Адсутнасць супервізій і недастатковая адукацыя спецыялістаў зніжаюць узровень дапамогі.

🔻Міжнародныя стандарты патрабуюць роўнага доступу да псіхалагічнай падтрымкі для ўсіх. У краінах ЕС, напрыклад, псіхолагі працуюць незалежна ад турэмнай адміністрацыі, што забяспечвае эфектыўнасць і канфідэнцыйнасць.

Рэформа псіхалагічнай дапамогі дапаможа зняць напружанне ў турмах і палепшыць правы чалавека. Псіхалагічная падтрымка павінна стаць інструментам адаптацыі і рэабілітацыі, а не часткай карнай сістэмы.

Больш дэтальна азнаёміцца з прапановамі:

Exit mobile version