Псіхалагічная дапамога ў беларускіх турмах: праблемы і накірункі рэформы

Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у свеце па колькасці зняволеных, а сістэма псіхалагічнай дапамогі ў турмах сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі. Сярод іх – недахоп спецыялістаў, адсутнасць канфідэнцыйнасці, выкарыстанне псіхолагаў для карных мэт.

Канстатуем:
🔻Псіхолагі часта перагружаныя і не маюць рэсурсаў для эфектыўнай дапамогі.
🔻Палітычныя зняволеныя падвяргаюцца дадатковаму ціску .
🔻Адсутнасць супервізій і недастатковая адукацыя спецыялістаў зніжаюць узровень дапамогі.
🔻Міжнародныя стандарты патрабуюць роўнага доступу да псіхалагічнай падтрымкі для ўсіх. У краінах ЕС, напрыклад, псіхолагі працуюць незалежна ад турэмнай адміністрацыі, што забяспечвае эфектыўнасць і канфідэнцыйнасць.

Рэформа псіхалагічнай дапамогі дапаможа зняць напружанне ў турмах і палепшыць правы чалавека. Псіхалагічная падтрымка павінна стаць інструментам адаптацыі і рэабілітацыі, а не часткай карнай сістэмы.

Для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі прапануюцца рэформы:
1️⃣ Перадаць псіхалагічную службу пад юрысдыкцыю Міністэрства аховы здароўя.
2️⃣ Забяспечыць адукацыю і супервізію для турэмных псіхолагаў.
3️⃣ Забяспечыць грамадскі кантроль над умовамі ўтрымання.

Больш дэтальна азнаёміцца з прапановамі:

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.