Як ціснуць на жанчын, падаўжаючы тэрмін іх зняволення?

У 2024 годзе ў Беларусі палітзняволеныя жанчыны падвяргаліся суворым умовам утрымання, у тым ліку частым змяшчэнням у штрафныя ізалятары. Працягнулася і практыка прымянення прысудаў за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” (арт. 411 КК). Пасля 2020 года гэты артыкул стаў актыўна выкарыстоўвацца ў якасці ціску на палітзняволеных, у тым ліку і на жанчын.

Вольга Маёрава

6 сакавіка 2024 года адбыўся суд над Вольгай Маёравай паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. Суддзя чыгуначнага раёна Гомеля Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Палітзняволеная ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі №24 у Зарэччы.

Вольгу неаднаразова змяшчалі ў карцар, а ў адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць на цукровы дыябет.

29 траўня 2024 года ў гомельскім абласным судзе пад старшынствам суддзі Анатоля Тозіка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай, але тэрмін застаўся нязменным.

Паліна Шарэнда-Панасюк

14 кастрычніка 2024 года адбыўся суд над Палінай Шарэнда-Панасюк паводле арт. 411 КК. Суддзя рэчыцкага раёна Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаваў жанчыне год зняволення, прызначыў Паліне адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітзняволеную ў 2024 годзе змяшчалі ў ШІЗА не меньш за 70 сутак, а таксама за ўвесь час зняволення чатыры разы адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу. У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягныставалі “хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці”.

13 снежня 2024 года ў гомельскім абласным судзе пад кіраўніцтвам старшыні судовай калегіі Аляксандра Піскунова адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Імаверна, тэрмін застаўся нязменным.

Вікторыя Кульша

28 кастрычніка 2024 года адбыўся суд над Вікторыяй Кульша паводле ч.1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу жанчыны разглядаў суддзя рэчыцкага раёна Станіслаў Іванюценка, які раней судзіў Паліну Шарэнда-Панасюк. Для Вікторыі гэта ўжо трэцяе абвінавачанне па 441 артыкуле.

Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. Агулам Вікторыя ўжо адбыла 70 сутак у штрафным ізалятары і 6 месяцаў у ПКТ.

18 снежня 2024 года ў гомельскім абласным судзе пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Казлова адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай. Па стане на канец снежня 2024 года Вікторыя Кульша пераведзеная ў папраўчую калонію №24 у Зарэччы.

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.