У турмы не жаночае аблічча

Лекар, праваабаронца Васіль Завадскі пра тое, чаму важна распавядаць грамадскасці пра правы на здароўе жанчын у беларускай пенітэнцыярнай сістэме.

Для тых, хто не можа паглядзець, мы падрыхтавалі тэкставую версію.

Наша ўстанова займаецца тэмай права на здароўе вязняў з самага пачатку свайго існавання. А ўвогуле гэта тэма ў цэнтры нашай увагі даўно.  Уся гэтая наша праца паказала, што зняволеныя жанчыны яны асабліва ўразлівыя з пункту гледжання права на здароўе.

Кажуць, што турмы створаныя мужчынамі для мужчын. Увогуле жанчына ў турме гэта нонсэнс. Не дарэмна мы адну з нашых ініцыятыў назвалі “У турмы не жаночае аблічча”. І, канешне, у ідэале жанчыны не павінны быць у зняволенні.

Калі вяртацца і казаць пра тэму здароўя жанчын, то тут такі цэлы клубок праблем. Гэта і тыя хваробы, якія і ў мужчын, і ў жанчын. Таксама гэта і тое, што толькі да жанчын адносіцца – тэма жаночага здароўя. Гэта тэмы дзіцячых хвароб, дзяцей у зняволенні, бо патрапляюць і цяжарныя жанчыны. Трапляюцца выпадкі калі жанчыны нараджаюць, знаходзячыся ў зняволенні. Вельмі шмат такіх пытанняў, якія патрабуюць свайго вырашэння і асвятлення.

Асабліва апошні час дае нам, на жаль, шмат падставаў яшчэ больш уважліва ставіцца да гэтай праблемы, да гэтай тэмы. Усім нам вядомы выпадкі, калі зняволеныя жанчыны патрабуюць экстрэннай медыцынскай дапамогі. Калі жанчыны не маюць магчымасці кантактаў са знешнім светам, не могуць распавесці пра свае праблемы сваякам, блізкім. Пазбаўляюцца магчымасці атрымаць дапамогу (кансультатыўную, лекамі). Зразумела, немагчыма ў пенітэнцыярнай сістэме (у турме) весь асартымент лекаў. Немагчыма трымаць у зняволенні (у турме) штат лекараў усіх спецыяльнасцяў.

Канешне, медыцынская служба пенітэнцыярнай сістэмы павінна цесна ўзаемадзейнічаць з грамадзянскай сістэмай аховы здароўя. На жаль, мы гэтага ў апошні час часта не назіраем, праз гэта з’яўляецца шмат праблем. Вось гэты рэжым інкамунікада, які зараз, на жаль, вельмі распаўсюджаны. У тым ліку і ў жаночых турмах беларускіх. Інкамунікада прыводзіць яшчэ да адной праблемы. Заўважна, як калегі-лекары пенітэнцыярнай сістэмы праз гэта таксама абмежаваныя ў сваіх магчымасцях вызваць кансультанта ці вывезці жанчыну на кансультацыю. Зразумела, для прадстаўнікоў адміністрацыі ёсць у такіх выпадках апасенні, што інфармацыя выйдзе такім чынам на волю. Усё паказвае на тое, што ў іх ёсць каманда не тое, што максімальна абмежаваць, а ўвогуле перакрыць магчымасці для абмена такой інфармацыяй.

Зараз мы распачынаем больш настойлівую працу ў гэтым накірунку. Больш мэтанакіраваны мы будзем збіраць інфармацыю пра сённяшні стан захавання права на здароўе жанчын. Як падобныя сітуацыі вырашаюцца ў іншых краінах. Будзем спрабаваць дапамагаць нейкім чынам змяняць сітуацыю што ў нашых сілах. І, канешне, ў гэтым сэнсе вельмі істотнымі для нас з’яўляюцца кантакты з тымі жанчынамі, дзяўчатамі, якія самі прайшлі ўсе праблемы, усе выклікі, звязаныя са знаходжаннем у зняволенні ў беларускіх турмах.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.