Site icon Врачи за правду и справедливость!

У турмы не жаночае аблічча: новая ініцыятыва «Лекараў за праўду і справядлівасць»

Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” ладзіць праект “У турмы не жаночае аблічча”, які прысвечаны абароне правоў жанчын у беларускіх турмах, найперш – права зняволеных жанчын на здароўе. Мэта ініцыятывы – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны за кратамі ў Беларусі, і спрыяць рэформам, якія палепшаць іх становішча.

Чаму гэта важна?

Мы атрымліваем шмат інфармацыі, што беларускія жанчыны ў месцах пазбаўлення волі сутыкаюцца з шэрагам сур’ёзных выклікаў:

На сёння ў беларускіх турмах утрымліваецца 158 палітзняволеных жанчын. Вядома, што некаторыя з іх маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, але своечасовай і эфектыўнай медыцынскай дапамогі не атрымліваюць.

Што мы робім?

Наш праект накіраваны на:

Чаму мы верым у змены?

Наша ініцыятыва – гэта адзін з крокаў да таго, каб зняволеныя жанчыны атрымалі права на здароўе, павагу і годнае стаўленне. Мы верым, што праз асвету, супрацоўніцтва і грамадскае ўздзеянне можна змяніць сітуацыю.

Запрашаем вас далучыцца да праекта, дзяліцца нашымі матэрыяламі і падтрымліваць працу «Лекараў за праўду і справядлівасць». Разам мы можам спрыяць таму, каб турмы перасталі быць месцам сістэмнага гвалту над жанчынамі.

Для больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся:


Электронная пошта: doctorsby.com@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: Telegram, Facebook, Telegram-бот


Гэты праект мае значэнне для кожнага, хто верыць у правы чалавека і справядлівасць. Далучайцеся і зрабіце свой унёсак у змяненне лёсаў!

Exit mobile version