Site icon Врачи за правду и справедливость!

Вялікдзень у няволі: гісторыі болю і надзеі беларускіх палітвязынак

Вялікдзень – час, калі сэрцы многіх напаўняюцца радасцю і надзеяй. Але для сотняў беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, гэтае свята азмрочана болем і несправядлівасцю. Сваімі ўспамінамі пра тое, як праходзіў Вялікдзень у няволі, падзяліліся у Facebook дзве былыя палітвязынкі – Ірына Шчасная і Антаніна Канавалава. Іх гісторыі, хоць і розныя ў дэталях, адлюстроўваюць жахлівую рэальнасць пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі ў дачыненні да палітычных зняволеных жанчын.

Раней мы публікавалі цытату блогеркі Вольгі Такарчук, дзе яна распавядала, як у ПК-4 Гомеля звычайныя зняволеныя жанчыны святкуюць Вялікдзень. У той час, як сведчанні Ірыны і Антаніны аб Вялікадні ў няволі выкрываюць жорсткія рэаліі менавіта для палітзняволеных жанчын.

Ірына Шчасная з жахам узгадвае Вялікдзень 2023 года ў Гомельскай ПК-4, калі ў атрад уварваліся людзі ў вайсковай форм, каб зладзіць ператрус. За дробязную правіну адной з жанчын увесь атрад быў жорстка пакараны палючым сонцам.

«Быў выходны. Асуджаныя жанчыны займаліся сваімі справамі, адпачывалі ад цяжкіх будняў фабрыкі — адзіны дзень, калі можна было крыху ўздыхнуць. І раптам — налёт. У атрад уварваліся людзі ў вайсковай форме. Ператрус. Божа, які жах. У адной з жанчын знайшлі бялізну, якую яна сушыла “не ў адпаведны час”. І гэтая дробязь — бялізна! — стала падставай для калектыўнага пакарання: увесь атрад, 90 чалавек, выгналі пад палючае сонца і трымалі там тры гадзіны. Без магчымасці сесці, без права адысці ў цень. Старэйшым жанчынам станавілася дрэнна. Хтосьці страчваў прытомнасць. А я стаяла і паўтарала толькі адну малітву: “Вышэйшыя сілы, няхай гэтым вылюдкам усё вернецца…”», – піша Ірына.

Гэты выпадак яскрава ілюструе бесчалавечнасць сістэмы, дзе нават у святочны дзень людзей пазбаўляюць элементарнай чалавечай годнасці і падвяргаюць жорсткім пакутам.

Антаніна Канавалава распавядае пра іншы бок велікоднага “святкавання” ў Гомельскай калоніі – пра сістэматычнае абмежаванне рэлігійных правоў. 

«Все эти годы Пасха там была издевательством. Один раз в году завтрак, который отличается от обычного: одна сладкая гренка, одно крашеное яйцо, которое ты даже не можешь забрать с собой. Найдут, обязательно рапорт. И всё. Маленький символ большого праздника. Праздник, на который ты ждёшь тепла, света, утешения, проходит под надзором», – піша былая палітзняволеная.

Антаніна з болем узгадвае абмежаванні ў магчымасці наведваць царкву – за ўвесь тэрмін ёй дазволілі гэта зрабіць усяго некалькі разоў. Нават гэтыя хвіліны радасці былі азмрочаны пільным наглядам і страхам.

«Смотришь на иконы и молишься украдкой, под пристальным взглядом женщины с красной повязкой. Она запоминает всё. Заговоришь с кем-то – она уже идёт докладывать оперативнику», – падкрэслівае Антаніна.

Балючым для Антаніны Канавалавай стаў выпадак, калі “палітычных” не пусцілі асвяціць прадукты ў царкве.

«Мы пришли к церкви посвятить разрешенные продукты, но нас “политических” остановили: – «НЕ ПОЛОЖЕНО». Это сказали так спокойно. И нас просто развернули. Стыдно было не за себя – за них. Потому что мы стояли с верой, а они с приказом».

Антаніна згадвае і пра здзекі над рэлігійнымі сімваламі падчас ператрусаў у царкве, пра зламаныя свечкі, кожная з якіх была сімвалам надзеі і клопату ад родных.

«Свечи, которые загорались в храме, почти чудо. Их приносили родственники осужденных,словно капли добра. Мне этих свечей не доставалось, потому что я политическая. Потому что моя свеча — “не положена”. Мысли были под запретом, чувства — под контролем», – піша Антаніна Канавалава.

Нягледзячы на перажытыя жахі, у словах абедзвюх жанчын гучыць непераможная вера ў перамогу святла над цемрай. Ірына Шчасная, стоячы пад палючым сонцам, малілася аб справядлівасці. Антаніна Канавалава, упершыню зайшоўшы ў храм на волі, адчула боль, але і непахісную ўпэўненасць у тым, што “святло не гасне”.

Гэтыя сведчанні пацвярджаюць, што беларускі рэжым нават у такія светлыя дні, як Вялікдзень, працягвае ціснуць на палітзняволеных, пазбаўляючы іх элементарных чалавечых правоў, магчымасці адчуць духоўную падтрымку.

Exit mobile version