Врачи за правду и справедливость!

У Беларусі больш за 10% зняволеных — жанчыны, 13% — палітзняволеныя жанчыны. Сумнае лідарства ў Еўропе

Daria, a women who has been detained by Belarusian authorities for over two years shows a replica badge worn a penal colony in Warsaw, Poland on 19 May, 2024. Belarus has nearly 1500 prisoners of conscience or politicial prisoners according to the Viasna Centre for Human Rights. (Photo by Jaap Arriens / Sipa USA)

Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца напружанай. На жаль, жанчыны складаюць значную частку тых, хто падвяргаецца палітычнаму пераследу і пазбаўленню волі. Паводле звестак юрыста і праваабаронцы Паўла Сапелкі, на 1 красавіка бягучага года сярод 1208 палітзняволеных 156 – жанчыны, што складае 13%. Сярод былых палітзняволеных гэты адсотак яшчэ вышэйшы – 15%.

Гэты факт асабліва трывожны на фоне агульнай статыстыкі па колькасці жанчын у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі. Як адзначае Павел Сапелка, удзельная вага жанчын сярод усіх зняволеных у нашай краіне надзвычай высокая – больш за 10%, і гэта апошнія афіцыйныя звесткі. Пасля 2018 года такія звесткі ў Беларусі не публікаваліся.

«Але даследчыкі з Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў кажуць пра тое, што зараз прыблізна такія ж суадносіны – 10% ад усіх асуджаных», – кажа Павел Сапелка.

Для параўнання, у суседніх Еўрапейскіх краінах сітуацыя выглядае інакш. У Літве жанчыны складаюць толькі 4,5% ад агульнай колькасці зняволеных, у Польшчы – каля 5%. Нават у Расіі гэты паказчык быў крыху ніжэйшы (10% па стане на 2019 г. – заўв.), а ў Францыі – усяго 3,2%. Беларусь па долі жанчын у зняволенні апярэджвае большасць Еўрапейскіх краін, саступаючы толькі Андоры. Там адсотак асуджаных жанчын склаў 11,5%.

«Трэба яшчэ заўважыць, што жанчыны сярод палітзняволеных таксама складаюць значную частку – 13%, па стане на 1 красавіка гэтага года (1208 палітзняволеных, з якіх 156 – жанчыны). А сярод былых палітзняволеных яшчэ большы адсотак – 15%», – падкрэслівае Павел Сапелка.

Высокі працэнт жанчын сярод палітзняволеных на фоне і без таго значнай долі жанчын у месцах пазбаўлення волі паказвае на сур’ёзныя праблемы з захаваннем правоў жанчын у Беларусі. Гэтая статыстыка патрабуе не толькі ўвагі праваабаронцаў, але і шырокага грамадскага абмеркавання. Неабходна дамагацца вызвалення ўсіх палітзняволеных і перагляду спраў, якія могуць быць палітычна матываванымі.

25 чэрвеня 2025 года мы – установа «Лекары за праўду і справядлівасць» – праводзім праваабарончую канферэнцыю па тэме жаночага здароўя ў зняволенні. Адным са спікераў канферэнцыі будзе юрыст, праваабаронца Павел Сапелка. Ён праводзіць даследаванне на тэму «Жанчына ў беларускай турме. Правы зняволеных жанчын і беларускія рэаліі ў кантэксце правоў чалавека» і прадставіць на канферэнцыі яго вынікі.

Exit mobile version