Site icon Врачи за правду и справедливость!

У Вільні адбудзецца канферэнцыя “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”

Наша каманда 25 чэрвеня ладзіць у Вільні канферэнцыю “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.

Запрашаем зацікаўленых прыняць ўдзел ў абмеркаванні крызіснага становішча зняволеных жанчын у Беларусі.

Беларусь працягвае трымаць сумнае лідэрства ў Еўропе не толькі па колькасці зняволеных у адносінах да колькасці насельніцтва, але і па колькасці зняволеных жанчын. Па нашых дадзеных, у беларускіх турмах утрымліваецца не менш за 30 000 вязняў, з якіх каля 10 % — жанчыны. А сярод палітычных зняволеных жанчыны складаюць ужо амаль 15 %.

Жанчыны ў пенітэнцыярнай сістэме застаюцца нябачнымі:

— сістэма аховы здароўя не ўлічвае іх спецыфічных патрэбаў;

— доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выразна абмежаваны;

— гвалт, прыніжэнне і абыякавасць з боку адміністрацыі з’яўляюцца не выключэннямі, а нормай.

Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандраценка і Тамары Каравай, якія нядаўна памерлі пасля вызвалення, толькі падкрэсліваюць патрэбу ва ўсебаковым аналізе ролі пенітэнцыярных медыцынскіх службаў.

На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда “Лекараў за праўду і справядлівасць” прэзентуе:

вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні;

сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы;

экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі.

Праграма канфэрэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.

Дата і месца правядзення:

25 чэрвеня 2025 г., 10.00 – 16.30

канферэнц-зала Conti Hotel – Raugyklos g. 7, Вільня

Уваход вольны, але дзеля забяспячэння спрыяльных умоў ўдзельнікам просім прайсці папярэднюю рэгістрацыю:

https://forms.gle/DDYgNFkzW3zm9G6B8

Калі спасылка не адкрываецца, скапіруйце яе і пастаўце ў адрасны радок браўзера.

Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі:

doctorsby.com@gmail.com

Exit mobile version