Site icon Врачи за правду и справедливость!

Пыткі і дыскрымінацыя жанчын у Беларусі: «Прававая ініцыятыва» звярнулася ў CEDAW з патрабаваннем пачаць расследаванне

Беларуская праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» накіравала ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) афіцыйны зварот з патрабаваннем пачаць расследаванне ў адпаведнасці з артыкулам 8 Факультатыўнага пратаколу да Канвенцыі.

Мы сабралі і прадставілі шырокія доказы таго, што ў беларускіх турмах, калоніях і ізалятарах на працягу многіх гадоў адбываюцца сур’ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў жанчын, уключаючы пыткі, прыніжэнні і дыскрымінацыю па прыкмеце гендэра. Ідзе гаворка не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сістэму, у якой гендэрна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжанне сталі нормай, асабліва ў дачыненні да жанчын-палітвязынак.

Гэтыя парушэнні падпадаюць пад вызначэнне дыскрымінацыі ў сэнсе артыкулаў 1, 2, 3, 5(a), 7 і 12 Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, у тым ліку ў інтэрпрэтацыі Камітэта ў Агульных рэкамендацыях № 19, № 24, № 28 і № 35. Іх працяг, у спалучэнні з нежаданнем дзяржавы выконваць папярэднія рэкамендацыі CEDAW, патрабуе неадкладнай рэакцыі ў межах працэдуры расследавання.

Наш зварот ужо падтрымалі:

Мы заклікаем міжнародныя і нацыянальныя недзяржаўныя арганізацыі, эксперт_ак у галіне правоў чалавека, а таксама палітык_ес публічна падтрымаць гэты зварот, распаўсюдзіць інфармацыю пра задокументаваныя парушэнні і аказаць ціск на ўлады Беларусі дзеля спынення катаванняў, жорсткага абыходжання і дыскрымінацыі жанчын у месцах пазбаўлення волі.

Падпісаць гэты зварот можна па спасылцы: https://forms.gle/NTgrwj4KeVWTQ2mQ6 (па-руску) https://forms.gle/ACmPQ8Rsoun3msSbA (па-англійску)

Што мы зафіксавалі

Мы сабралі шматлікія сведчанні жанчын, якія прайшлі праз ізалятары часовага ўтрымання, цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, следчыя ізалятары і папраўчыя калоніі. У тым ліку дзве калоніі, у якіх утрымліваюцца толькі жанчыны — ІК № 4 у Гомелі і ІК № 24 у Зарэччы.

Сярод найбольш сур’ёзных парушэнняў:

ГЭТА СІСТЭМНАЯ ПРАБЛЕМА

CEDAW ужо двойчы — у 2009 і 2020 гадах — прызнаваў Беларусь вінаватай у парушэннях правоў жанчын у зняволенні. Аднак за 15 гадоў сітуацыя толькі пагоршылася, асабліва пасля падзей 2020 года.

Масавыя арышты жанчын-актывістак, праваабаронцаў і журналістак працягваюцца: па дадзеных на 15 жніўня 2025 года ў Беларусі налічваецца 178 жанчын-палітвязынак; толькі ў 2024 годзе беларускія суды разглядзелі больш за 7 500 палітычна матываваных спраў — чвэрць з іх супраць жанчын.

Парушэнні фіксуюцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у розных установах на працягу многіх гадоў. Гэта сведчыць пра тое, што пыткі і жорсткае абыходжанне з’яўляюцца ўсталяванай практыкай, якая падтрымліваецца бяздзеяннем дзяржавы і нежаданнем выконваць рэкамендацыі ААН.

Чаго мы патрабуем

Мы заклікаем CEDAW пачаць расследаванне і запатрабаваць ад уладаў Беларусі адказаў на ключавыя пытанні:

Exit mobile version