Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра ціск і збіццё на судзе

У панядзелак 2 кастычніка пачаўся трэці суд па справе палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. На судзе жанчына казала пра ціск, збіццё. Таксама заявіла, што лічыць суд незаконным.

Напачатку працэсу Паліна нагадала, што не лічыць гэты суд законным, што яна не лічыць сябе прыналежнай гэтаму суду, бо напісала адмову ад беларускага грамадзянства, а сам працэс назвала проста фарсам. Пра гэта паведамляе муж Паліны Андрэй Шарэнда.

У панядзелак паспелі даць паказанні ўсе сведкі. Таксама паспела сказаць сваё слова Паліна. Яна неаднаразова падкрэслівала, што афармленне “парушэнняў” нібы здзейсненых ёю, гэта проста помста за яе грамадзянскую пазіцыю. Паліна агучыла здзекі, якія ёй прыйшлося перажыць за гэты год. Яна была моцна збіта ў чэрвені месяцы крымінальнымі зняволенымі па наводцы адміністрацыі. Быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.

Гаварыла пра жорсткія ўмовы ў рэчыцкай калоніі, ізалятары часовага ўтрымання рэчыцкага РАУС і ў гомельскім СІЗА на працягу года. І што яе ўтрыманне ў рэчыцкім ІЧУ можна лічыць катаваннем: ёй прыходзіцца спаць на падлозе, бо ёй не выдалі ні матраца, ні пасцельнай бялізны, забралі ўсе асабістыя рэчы. Яна нагадала, што пакуль яна толькі абвінавачая, а не асуджаная, каб можна было яе утрымліваць у такіх бесчалавечных умовах.

Па словах мужа, Паліна перадала падзяку ўсім тым людзям, хто яе падтрымаў за гэты час. Псіхалагічна Паліна не зламалася, яна падкрэсліла, што не лічыць сябе зняволенай, а лічыць сябе ваеннапалоннай.

Працяг суду адбудзецца 9 кастрычніка. Пракурор пакуль яшчэ не запрашваў новага пакарання для палітзняволенай.

Нагадаем, што ў панядзелак ў судзе Рэчыцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт.411 Крымінальнага Кодэкса — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі — па якім у чарговы раз абвінавачваюць Паліну. Справу вядзе суддзя Станіслаў Іванюценка.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.