Учора ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення ці знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў праблемы правоў зняволеных у Беларусі пры іх змяшчэнні і знаходжанні ў ШІЗА, карцарах, ПКТ.
Ніжэй вы можаце азнаёміцца з дакладам Алега Дарашкевіча (Лекары за праўду і справядлівасць).