Віншуем з Днём медыцынскага работніка!

Фота: Макс Моррыссан.

Быць медыкам — гэта не проста прафесія. Гэта здольнасць заставацца чалавечным нават там, дзе сістэма гэтага не падтрымлівае. Гэта пра гатоўнасць дапамагаць, нават калі сам не ў бяспецы.

Сёння мы, «Лекары за Праўду і Справядлівасць», асабліва ўспамінаем тых, хто працуе сумленна — у шпіталях, на выездах, у турмах, у эміграцыі.

Дарагія калегі, жадаем трываласці, падтрымкі, годнай ацэнкі вашай працы і людзей побач, якія бачаць вашу каштоўнасць. Няхай прафесійнае прызванне прыносіць радасць, а чалавечнасць заўсёды перамагае.

З павагай і падзякай,
Вашы калегі з «Лекараў за Праўду і Справядлівасць»

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.