beruen
Медыкі за правы чалавека

Медыкі за правы чалавека

Даследуем, каб змяняць

Даследуем, каб змяняць

Медыцына без гвалту

Медыцына без гвалту

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Права на здароўе — не прывілей,<br>а норма

Права на здароўе — не прывілей,
а норма

Навуковы погляд на праблемы<br>за кратамі

Навуковы погляд на праблемы
за кратамі

Давер да лекара — аснова медыцыны

Давер да лекара — аснова медыцыны

Лячэнне ці пакаранне?<br>Сведчаць людзі і дакументы

Лячэнне ці пакаранне?
Сведчаць людзі і дакументы

«Тыдзень супраць катаванняў 2025»

З 23 па 29 чэрвеня адбудзецца «Тыдзень супраць катаванняў», арганізаваны Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі. Кампанія прымеркавана да Дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня) і накіравана на тое, каб супрацьстаяць сістэмнаму гвалту ў Беларусі, захоўваць памяць пра пацярпелых і дамагацца справядлівасці.

❗️ Чаму гэта важна

Катаванні ў Беларусі – гэта не мінулае, а рэальнасць, якую перажываюць тысячы. Нягледзячы на міжнародныя забароны, правы людзей працягваюць парушацца штодзённа. Сярод ахвяр усё часцей аказваюцца жанчыны, чые гісторыі часцей застаюцца ў цені.

Арганізатары падрыхтавалі серыю анлайн і афлайн мерапрыемстваў у Вільні, Варшаве, каб падтрымаць тых, хто пацярпеў ад гвалту, а таксама расказаць пра гэта свету.

📍 Ключавыя падзеі «Тыдня супраць катаванняў»

🔸 25 чэрвеня, Вільня
Канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»

  • Даследаванне стану здароўя жанчын у турмах
  • Экспертныя выступленні і сведчанні
  • Арганізатар: «Лекары за праўду і справядлівасць»

🔸 27 чэрвеня, Вільня
Прэзентацыя кліпа «Сяджу не за сябе»

  • Жывыя размовы, квіз, дэгустацыя напояў, атмасфера «дваровай рамантыкі»

🔸 22 чэрвеня, Варшава
Публічная дыскусія «Голас квір-супольнасці»

  • Гісторыі і падтрымка для пацярпелых ад рэпрэсій

🔸 24 чэрвеня, анлайн
Публікацыя расследавання пра катаванні ў калоніі №17 (Шклоў)

🔸 25 чэрвеня, анлайн
Прэзентацыя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека ад БХК

  • Даследаванне відаў катаванняў, заснаванае на 5-гадовай працы дакументатараў

🔸 28–29 чэрвеня, анлайн
Паказ монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра»

  • Пабудаваны на рэальнай гісторыі палітзняволенага