beruen
Врачи за права человека

Врачи за права человека

Исследуем, чтобы изменять

Исследуем, чтобы изменять

Медицина без насилия

Медицина без насилия

Этика и совесть в пенитенциарной системе

Этика и совесть в пенитенциарной системе

Фиксируем, анализируем, изменяем

Фиксируем, анализируем, изменяем

Право на здоровье — не привилегия,<br>а норма

Право на здоровье — не привилегия,
а норма

Научный взгляд на проблемы<br>за решёткой

Научный взгляд на проблемы
за решёткой

Доверие к врачу — основа медицины

Доверие к врачу — основа медицины

Лечение или наказание?<br>Свидетельствуют люди и документы

Лечение или наказание?
Свидетельствуют люди и документы

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі 1000 дзён #FreePalina

30 верасня роўна 1000 дзён як Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі. Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда ў сваім фэйсбуку.

«2 кастрычніка пачнецца чарговае, ужо трэцяе судзілішча над Палінай. Такім чынам, тэрмін зняволення Паліны становіцца проста бясконцым. І перад кожным новым тэрмінам яе будуць катаваць і здзекавацца ўсё мацней. За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску. Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены. Паліне як ніколі патрэбна наша падтрымка і салідарнасць», — піша Андрэй Шарэнда.

Муж палітзняволенай заклікае грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, а таксама беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і запатрабаваць у рэжыму Лукашэнкі яе вызвалення.

«Гэта можа быць пост у сацсетках, акцыя падтрымкі, афіцыйны зварот, альбо любы іншы жэст салідарнасці! У салідарнасці наша моц! Жыве Беларусь!» — напісаў Андрэй.