ДАКТАРЫ ЗА ПРАЎДУ І СПРАВЯДЛІВАСЦЬ
НАША ПРАЦА
Тое, чым мы займаемся
МЫ Ў СМІ
Тое, што пішуць пра нас, а таксама нашы каментары для СМІ
ПРА НАС
НАША МІСІЯ
Мы імкнёмся з'яднаць людзей, каб ствараць умовы для расчынення і ўмацавання чалавечага патэнцыялу, супольна дамагацца справядлівасці, павагі вартасці кожнага без вынятку чальца грамадства, роўнасці перад законам і забеспячэння праў і воляў для кожнага чалавека.
ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ
Ініцыятыва стварэння публічнай установы (ПУ) “Лекары за праўду і справядлівасць” належыць медычным працаўнікам, змушаным пакінуць Беларусь у звязку з рэпрэсіямі супраць грамадзянскіх актывістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
ПУ “Лекары за праўду і справядлівасць”
зарэгістравана ў горадзе Вільнюс 12 ліпеня 2021 года.

ЗАСНАВАЛЬНІКІ

Алег Дарашкевіч
Доктар, навуковец-даследнік. За час сваёй навуковай кар'еры супрацоўнічаў з даследчымі ўстановамі ў шмат якіх краінах свету, мае 21 патэнтавую заяву і 14 патэнтаў у вобласці біятэхналогіі і медыцыны

Вольга Вялічка
дырэктар Гарадзенскага дзіцячага хоспіса.
Псіхолаг, спецыялізацыя анкапсіхалогія, узроставая псіхалогія, нейрапсіхалогія

Васіль Завадскі
Доктар, які мае амаль 25-гадовы досвед працы ў медычнай службе пенітэцыярнай сістэмы Беларусі, праваабаронца
ЗВЯЗАЦЦА З НАМІ
Праз форму зваротнай сувязі Вы можаце адправіць нам ліст. Для гэтага запоўніце палі ніжэй.