У гомельскай ПК-4 памёрла асуджаная

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 14 на 15 снежня, пра гэта паведамляе MAYDAYTeam.

Зняволеную, якая знаходзілася ў медычным боксе калоніі, экстранна адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне гомельскага гарадскога шпіталя. Але выратаваць жанчыну не атрымалася. Лекары кажуць, што прычына ў нядбайнасьці медыкаў ПК-4, якія проста да апошняга не хацелі вывозіць зняволеную ў грамадзянскую лякарню. У выніку медычная дапамога ёй была аказана несвоечасова. Прозвішча памёрлай і артыкул, па якім яна была асуджана лекары не агучылі.

У самой жаночай калоніі анансаваны змены да горшага. Так з новага года зменшыцца колькасць званкоў: застанецца ўсяго адзін відэазванок праз інтэрнэт-месэнджары і на адзін менш будзе тэлефанаванняў.

Адміністрацыя калоніі незадаволена тым, што родныя вязніц даведваюцца пра іх хваробы. У цяперашні час практычна ўсе асуджаныя жанчыны перахварэлі прастуднымі захворваннямі, некаторыя хварэюць паўторна, што відавочна пры гутарцы па тэлефоне.

Калі вы валодаеце інфармацыяй, паведаміце нам праз тэлеграм-бот.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.