Палітзняволенную Марыю Калеснікаву прааперавалі

28 лістапада Марыю прывезлі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гомелі з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адвакату ў бальніцы.

Вядома, што зараз яна ў стабільная цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра Марыю павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне.

Адваката Калеснікавай 29 лістапада ў трэці раз запар не дапусцілі да яе ў калоніі. Вытлумачылі гэта тым, што няма ад яе заявы.

Раней стала вядома, што Марыя знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Праўда, не было інфармацыі пра тое, з якой даты і наколькі яе туды змясцілі. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю нічога не сказалі.

Абаронца Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка ў скаргах у пракуратуру і ў Дэпартамент выканання пакаранняў на адмову ў допуску да Марыі звяртаў увагу на свае боязі за стан яе здароўя. Аднак ніякай рэакцыі на скаргі і звароты ад праваахоўных органаў не адбылося.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.