Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі 1000 дзён #FreePalina

30 верасня роўна 1000 дзён як Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі. Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда ў сваім фэйсбуку.

“2 кастрычніка пачнецца чарговае, ужо трэцяе судзілішча над Палінай. Такім чынам, тэрмін зняволення Паліны становіцца проста бясконцым. І перад кожным новым тэрмінам яе будуць катаваць і здзекавацца ўсё мацней. За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску. Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены. Паліне як ніколі патрэбна наша падтрымка і салідарнасць”, – піша Андрэй Шарэнда.

Муж палітзняволенай заклікае грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, а таксама беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і запатрабаваць у рэжыму Лукашэнкі яе вызвалення.

“Гэта можа быць пост у сацсетках, акцыя падтрымкі, афіцыйны зварот, альбо любы іншы жэст салідарнасці! У салідарнасці наша моц! Жыве Беларусь!” – напісаў Андрэй.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.