Як уладкавана медыцынская дапамога ў месцах пазбаўлення волі? З якімі бар’ерамі сутыкаюцца зняволеныя пры спробе трапіць да лекара ці атрымаць неабходныя лекі?
У гэтым выпуску падкаста «Крытычны стан» былы палітвязень, грамадскі дзеяч Кім Самусенка, які правёў у зняволенні больш за 5 гадоў (у тым ліку ў ПК №15), шчыра распавядае пра рэальны стан турэмнай медыцыны. Вы даведаецеся пра нястачу персаналу, бюракратыю, праблемы з дыягностыкай, а таксама пра тое, чаму медыцынская служба мусіць быць незалежнай ад адміністрацыі калоніі.