Арганізацыя працуе ў шырокай сетцы ўзаемадзеянняў, каб павялічыць эфектыўнасць працы і узмацніць уплыў з мэтай змянення сітуацыі да лепшага.
- Міжнародныя партнёры
- Супрацоўніцтва з міжнароднымі праваабарончымі і медыцынскімі арганізацыямі.
- Абмен дадзенымі і дакументацыяй для міжнароднай адвакацыі.
- Беларускія праваабарончыя ініцыятывы
- Сумесныя даследаванні і аналітычныя справаздачы з арганізацыямі, што займаюцца правамі чалавека.
- Супрацоўніцтва з экспертамі (лекарамі, псіхолагамі, юрыстамі, адвакатамі, праваабаронцамі) па праблемах вязняў, палітвязняў.
- Медыцынская супольнасць
- Кансультацыі і супрацоўніцтва з незалежнымі медыкамі і экспертамі ў сферы пенітэнцыярнай медыцыны.
- Арганізацыя прафесійных канферэнцый і абмеркаванняў.
- Падтрымка лекараў, якія падвяргаліся ціску за прафесійную пазіцыю.
- Акадэмічнае супрацоўніцтва
- Абмен досведам з даследчыкамі, псіхолагамі, сацыёлагамі і іншымі спецыялістамі.
- Распрацоўка адукацыйных матэрыялаў і курсаў.
- Публікацыі на ўласных і партнёрскіх інфармацыйных рэсурсах, а таксама ў профільных навуковых выданнях.
- Супрацоўніцтва з медыя
- Узаемадзеянне з незалежнымі беларускімі і міжнароднымі СМІ для асвятлення праблемаў турэмнай медыцыны.
Падача гісторыяў праз асабістыя сведчанні, каб зрабіць праблему бачнай для шырокай аўдыторыі.