beruen
Медыкі за правы чалавека

Медыкі за правы чалавека

Даследуем, каб змяняць

Даследуем, каб змяняць

Медыцына без гвалту

Медыцына без гвалту

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Права на здароўе — не прывілей,<br>а норма

Права на здароўе — не прывілей,
а норма

Навуковы погляд на праблемы<br>за кратамі

Навуковы погляд на праблемы
за кратамі

Давер да лекара — аснова медыцыны

Давер да лекара — аснова медыцыны

Лячэнне ці пакаранне?<br>Сведчаць людзі і дакументы

Лячэнне ці пакаранне?
Сведчаць людзі і дакументы

Даследаванні

Даследчая дзейнасць арганізацыі «Лекары за праўду і справядлівасць» сканцэнтравана на экспертных даследаваннях праблемы забеспячэння правоў чалавека ў пенітэнцыярнай сістэме Беларусі, асабліва – права на здароўе, на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу ў зняволенні.

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

– Медыцынская дапамога ў месцах пазбаўлення волі

Аналіз стану медыцынскай дапамогі зняволеным у Беларусі і праблем з яе даступнасцю, якасцю і эфектыўнасцю.

Выяўленне і аналіз сістэмных праблем, такім, як недахоп лекаў, доступ да неадкладнай, кваліфікаванай і спецыялізаванай дапамогі, адмовы ў медыцынскай дапамозе, ізаляцыя пацыентаў і інш. Выпрацоўка прапаноў і рэкамендацый па пераадоленню праблем і недахопаў.

– Псіхіятрычная і псіхалагічная дапамога зняволеным

Даступнасць і якасць псіхіятрычнай і псіхалагічнай дапамогі зняволеным. Кваліфікацыя спецыялістаў, якія аказваюць такую ​​дапамогу, выкананне імі прафесійнай этыкі, давер да іх з боку зняволеных. Праблемы забеспячэння канфідэнцыйнасці пры аказанні такой дапамогі, забеспячэнне ўрачэбнай таямніцы.

– Псіхалагічны стан былых зняволеных

Інтэрв’ю і кейс-аналізы з людзьмі, якія прайшлі праз катаванні, псіхалагічны ціск, адзіночнае зняволенне.

Асаблівая ўвага – жанчынам і няпоўнагадовым.

Стан дзяцей палітвязняў.

У 2023 годзе выдадзена кніга “Ад двух ды пятнаццаці” (на бел. мове), дзе прадстаўлены рэальныя гісторыі дзяцей, чые бацькі апынуліся ў зняволенні.

Даследаванне сацыяльнай траўмы і яе наступстваў для псіхікі дзіцяці.

– Дакументаванне выпадкаў парушэння правоў пацыентаў у зняволенні.