«Пасля аперацыі цябе адпраўляюць на цяжкую працу, а бальнічны не даюць праз артыкул»
Былая палітзняволеная Юлія Лаптановіч (адбывала пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4) у падкасце «Крытычны стан» дзеліцца асабістым досведам праходжання праз турэмную медыцыну. Гісторыя Юліі — гэта сведчанне таго, як медыцынская сістэма ў калоніях ператвараецца ў элемент пакарання. Адмова ў выпісцы дакументаў, адсутнасць патрэбных прэпаратаў, ігнараванне хранічных хвароб і хамства лекараў.
Як выжыць, калі нават абязбольвальнае даводзіцца здабываць з боем, а лекары адкрыта кажуць, што зняволеным неабавязкова ведаць свае дыягназы?