Турма Tegel — жылы комплекс з кратамі на вокнах

Самая вялікая мужчынская турма закрытага тыпу ў Нямеччыне знаходзіцца ў берлінскім раёне Тэгель. Памеры ўражаюць: на яе тэрыторыі маглі б змясціцца 17 футбольных палёў. Яна абнесена 1,5 кіламятровай бетоннай сцяной пяцімятровай вышыні.

Турма Tegel мае два тыпы карпусоў: старыя, пабудаваныя яшчэ пад канец XIX стагоддзя, і новыя, падобныя на тыповыя гарадскія новабудоўлі. Гледзячы на новыя карпусы (іх клічуць «дамамі»), пра тое, што гэта турма, разумееш толькі з-за кратаў на вокнах. У новых карпусах ёсць агульныя кухні, дзе знаходзяцца пліты і халадзільнік з асобнымі скрынямі, па адной на двух зняволеных.

Па сваёй секцыі ўсярэдзіне кожнага з карпусоў зняволеныя могуць у вольны ад працы ці навучання час свабодна перасоўвацца, хадзіць адзін да аднаго ў госці, гатаваць на агульнай кухні.

Паводле слоў супрацоўнікаў, зняволеныя павінны працаваць усе, але ў турме бракуе працоўных месцаў. Таму некаторыя застаюцца ў камерах зачыненыя датуль, пакуль усе іншыя не вернуцца з майстэрняў. Пасля 15:00 пачынаецца «вольны» час. Па вечарах ладзяцца спартовыя імпрэзы, літаратурная група, ганчарная майстэрня, кружок «Умелыя рукі», лячэнні ад наркатычнай залежнасці, групавая тэрапія, падчас якой зняволеных вучаць спраўляцца з некантраляванымі выбухамі гневу. У 22 гадзіны камеры зачыняюць нанач.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.