Як гэта — чакаць прыёму стаматолага паўгода, выдаляць зубы без анестэзіі і баяцца паскардзіцца на лекарскую памылку, каб не апынуцца ў ШІЗА?
У новым выпуску падкаста «Крытычны стан» былы палітвязень Кірыл Казей, які адбываў пакаранне ў беларускіх калоніях № 3 і № 15, дзеліцца асабістым досведам узаемадзеяння з турэмнай медыцынай. Ён шчыра распавядае пра нястачу вузкіх спецыялістаў, уплыў адміністрацыі на лекараў, дэфіцыт лекаў і пра тое, чаму скардзіцца на лячэнне за кратамі можа быць небяспечна для жыцця.