Як мы паведамлялі раней, наша ўстанова ў партнёрстве з іншымі правабарончымі арганізацыямі і экспертамі правяла параўнальны аналіз узроўню аказання медыцынскай дапамогі вязням пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі.
Па выніках гэтай працы мы падрыхтавлі выніковыя дакументы – справаздачу на расейскай мове, а таксама Policy Brief – на ангельскай.
Намагаючыся трымаць становішча з захаваннем правоў чалавека і правоў вязняў у Беларусі у цэнтры ўвагі грамадскасці, мы накіравалі гэтыя дакументы профільным спецдакладчыкам ААН, ў адпаведныя міжнародныя арганізацыі, а таксама ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.
Наведвальнікі сайта могуць азнаёміцца са справаздачай Healthcare in Penitentiary Institutions of the Republic of Belarus A Comparative Analysis (на расейскай мове) і з Policy Brief (на ангельскай мове) ніжэй.