У Беларусі працягваюцца парушэнні праў дзяцей

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны праў дзяцей. Псіхолаг Вольга Вялічка нагадвае, што ў Беларусі трэба фіксаваць парушэнні праў дзяцей, бо гэта дзень не пра свята, не пра цукеркі, не пра адкрыццё фантанаў.

“Гэты дзень ААН прыдумала для таго, каб нагадваць дзяржавам пра неабходнасць абароны праў дзяцей. На вялікі жаль, сёння ў нашай краіне за кратамі знаходзяцца палітзняволеныя дзеці. ААН стварыла адмысловую структуру ЮНІСЭФ, які сёння працуе ў Рэспубліцы Беларусь у тым ліку з дзяржавай. Хачу нагадаць, галоўнай мэтай ЮНІСЭФ з’яўляецца не адкрыццё фантанаў, не правядзенне конкурса малюнкаў, не адкрыццё пакояў для правядзення допытаў дзяцей, а фіксацыя (парушэнняў – прым.) і абарона праў дзяцей”, – падкрэслівае Вольга Вялічка.

Contact us

Fill in the form below or give us a call and we'll contact you. We endeavour to answer all enquiries within 24 hours on business days.