У апошнія гады назапашваецца ўсё больш за сведчанняў, што прадстаўнікі адміністрацыі пенітэцыярных установаў, свядома і мэтанакіравана імкнуцца абмежаваць зняволеных, асабліва палітвязняў у рэалізацыі гэтых праў, што прыводзіць не толькі да шкоды здароўю, але і да смерцяў зняволеных. Пра гэта паведамляе “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Таму каманда з праваабаронцаў і лекараў распрацавала рэкамендацыі для сваякоў і адвакатаў зняволеных, накіраваныя на:
🔺садзейнічанне атрыманню інфармацыі аб стане здароўя зняволеных;
🔺аблягчэнне камунікацый з адміністрацыяй пенітэнцыярных устаноў з мэтай паляпшэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі зняволеным;
🔺у выпадку наяўнасці цяжкіх захворванняў — на садзейнічанне зняволеным у змене меры стрымання або вызваленні ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў сувязі з захворваннем.
Мы пачынаем з агульных рэкамендацый, якія датычацца вядзення перапіскі з адміністрацыяй СІЗА і ПК, накіраваннем зваротаў, заяў і гэтак далей. Далей гэтыя прынцыпы будуць канкрэтызавацца.
📝 Чытаць тэкст па спасылцы
✉️ Сувязь для кансультацый: [email protected]