
Паважаныя сябры,
На жаль, мы вымушаныя спыніць рэгістрацыю на канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», якая адбудзецца 25 чэрвеня ў Вільні.
Вельмі высокая зацікаўленасць у тэме здароўя зняволеных жанчын у Беларусі пацвердзіла важнасць абранай праблематыкі, але значна перавысіла як нашы прагнозы, так і ўмяшчальнасць залы, дзе будзе праходзіць мерапрыемства.
Мы шчыра просім прабачэння за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам за праяўленую ўвагу і гатоўнасць да ўдзелу. Спадзяёмся на сустрэчы з вамі падчас наступных падзей.
Калі ж удзел у канферэнцыі 25 чэрвеня з’яўляецца для вас асабліва важным, просім напісаць нам на электронны адрас: [email protected] некалькі словаў пра вашу матывацыю і зацікаўленасць ва ўдзеле. У такім выпадку мы разгледзім вашу заяўку індывідуальна і абавязкова адкажам.
З павагай —
каманда «Лекары за праўду і справядлівасць»