Для жанчыны за кратамі сям’я і дзеці — гэта самая дарагая, але і самая ўразлівая зона. Менавіта таму турэмная сістэма цынічна выкарыстоўвае мацярынства як інструмент псіхалагічнага шантажу і ціску. Замест падтрымкі і ўмацавання сямейных сувязяў, якія ёсць ключавым элементам рэальнай рэсацыялізацыі, сістэма прапануе «паклапаціцца пра дзяцей» у абмен на крывадушнасць і супрацоўніцтва.
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк і эксперт Васіль Завадскі шчыра распавядаюць пра прыёмы адміністрацыі калоній і пра тое, з чым сутыкаецца маці пасля вяртання да сям’і.
Сцэнарыст, аператар, мантажор: Макс Моррыссан
Паліну Шарэнда-Панасюк інтэрв’юіравала: Вольга Вялічка